Форвард Віталь Булыга, якому 12 студзеня споўніцца 30 гадоў, пакідае БАТЭ.

Паводле звестак сайта барысаўскага футбольнага клуба, у спартсмена заканчваецца кантракт, заключаны да канца года, і па ўзаемнай дамоўленасці паміж клубам і гульцом «прынята рашэнне аб спыненні супрацоўніцтва». Стаўшы свабодным агентам, Булыга атрымае права займацца пытаннямі свайго далейшага працаўладкавання.

У мінулым сезоне Булыга правёў за БАТЭ 15 матчаў і забіў два мячы (чэмпіянат краіны — 9/1, Кубак Беларусі — 5/1, Ліга Еўропы — 1/0). Згуляць больш яму не дазволіла сур’ёзная траўма, пасля якой была аперацыя і працяглае аднаўленне.

У 2008 годзе Булыга гуляў за клуб «Луч‑Энергія» (Уладзівасток). Пасля пераходу ў БАТЭ футбаліст заявіў: «Я прыйшоў у гэту каманду не зарабляць грошы. Я зарабляў грошы ў Расіі. Я прыехаў проста дапамагчы камандзе і каб для мяне быў штуршок паехаць у іншы клуб».

Булыга — другі футбаліст, які пакінуў БАТЭ падчас гэтай міжсезоннасці.

22 снежня кантракт на 3,5 гады заключыў з польскім «Лехам» 23‑гадовы паўабаронца Сяргей Крывец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?