У Гомельскай вобласці (паводле інфармацыі на 7.00) з‑за снегападаў былі абясточаны 118 населеных пунктаў.
Як паведаміў прэс‑сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, адключэнне электразабеспячэння адбылося ў 16 раёнах вобласці, на гэты час энергетыкі вядуць аднаўленчыя работы. У сувязі з вялікімі ападкамі 29 снежня пройдзе пасяджэнне абласной камісіі па НС.
У Аблгідрамеце паведамілі, што з 22.00 28 снежня да 8.00 29 снежня ў Гомельскай вобласці выпала ад 11 да 22 мм ападкаў,
што лічыцца небяспечнай гідраметэаралагічнай з’явай.
Вышыня снежнага покрыва вышэй за ўсё ў Брагіне — дасягае 24 см. Іншыя звесткі пакуль удакладняюцца.