Над аднаўленнем электразабеспячэння населеных пунктаў Беларусі працуюць дзесяткі аварыйных брыгад энергетыкаў.

Паводле звестак вытворчага аб’яднання «Белэнерга», на 7 раніцы 29 снежня адключэнне электрычнасці адбылося ў 231 населеным пункце Беларусі і на 59 фермах. Найбольш пацярпелі Брэсцкая, Гомельская і Магілёўская вобласці. Асноўнай прычынай перабояў з электразабеспячэннем сталі пашкоджанні ліній электраперадачы напружаннем 10 кВ ў выніку моцных снегападаў.

«Электразабеспячэнне населеных пунктаў будзе адноўлена ў сціслыя тэрміны», — падкрэслілі ў аб’яднанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?