Кітай гатовы прадаставіць Беларусі крэдыт у $5,7 млрд. Пра гэта паведаміў 28 снежня на нарадзе ва ўрадзе намеснік прэм’ер‑міністра Беларусі Андрэй Кабякоў.

«Кітайскія партнёры сёння прапануюць нам каля $5,7 млрд. крэдытных рэсурсаў, якія з’яўляюцца патэнцыяльнымі інвестыцыямі ў асноўны капітал, — сказаў віцэ‑прэм’ер. — Адпаведнае пагадненне падпісана на мінулым тыдні ў Кітаі». Кітайскім бокам папярэдне акцэптаваны 14 праектаў, з іх 3 — у транспартнай сферы, 8 — у галіне энергетыкі, 2 — у сферы тэлекамунікацый і 1 — па будаўніцтве комплексу да чэмпіянату свету па хакею 2014 года.

«Хуткасць прыцягнення гэтых рэсурсаў залежыць толькі ад кемлівасці пазычальнікаў і гатоўнасці праектаў, — падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

— Недастаткова толькі прыцягнуць замежныя інвестыцыі — неабходна прыняць усе магчымыя меры для адлюстравання іх на балансе прадпрыемства. Толькі тады іх можна будзе разглядаць як інвестыцыі ў асноўным капітал».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?