У пятніцу, паводле зьвестак сынаптычных сайтаў, адбудзецца рэзкае павышэньне тэмпэратуры. У Менску ўдзень будзе +30 (аўтаадказчык Белгідрамэту прагназуе – 27-29 градусаў).

+30 будзе ў Берасьці і Гомелі, у Віцебску – +29, у Горадні – +28. “Найхаладней” будзе ў Магілеве – +26.

У Менску ўдзень прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, увечары – навальніца.

ДАІ зьвярнулася да кіроўцаў, каб былі асьцярожнымі на дарогах.

Дажджы пройдуць па ўсёй тэрыторыі Беларусі ў нядзелю і панядзелак, тэмпэратура паветра ў гэтыя дні складзе 24-26 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0