Усе найбуйнейшыя аэрапорты свету адрэагавалі на спробу тэракту на борце самалёта амерыканскай авіякампаніі ўзмацненнем мераў бяспекі.

Усіх турбуе той факт, што зламыснік здолеў бесперашкодна пранесці на сваім целе пад адзеннем бомбу ў самалёт, і шмат хто задумваецца над тым, каб увесці больш дасканалыя сістэмы сканавання. А пакуль у першую чаргу ўзмоцнены кантроль:

«На ўсе рэйсы ў ЗША будзе дадатковая праверка перад пасадкай, ‑‑ кажа Джоні Мюлер, начальнік службы бяспекі Капенгагенскага аэрапорта. ‑‑ Гэта як бы дадатковы фільтр, дзве праверкі замест адной.

Мы будзем правяраць практычна ўсё, будзем у літаральным сэнсе слова мацаць усіх пасажыраў, усе торбы».

Такія захады бяспекі стварылі вялізныя чэргі ў зонах дагляду і выклікалі затрымкі рэйсаў. Эксперты нагадваюць, што гэта можа знізіць цікавасць да паветраных падарожжаў. Аднак большасць пасажыраў, апытаных у аэрапорце Амстэрдама, адкуль узняўся на борт няўдалы тэрарыст, ухвалілі новаўвядзенні.

ЗША зрабілі больш жорсткімі захады бяспекі на авіярэйсах. У прыватнасці, пасажырам будзе забаронена перамяшчацца па салоне самалёта ў апошнюю гадзіну палёту, а таксама трымаць што‑небудзь у руках або на каленях. Больш актыўна будуць выкарыстоўваць службовых сабак, звернуць болей увагі на працу псіхолагаў, якія спецыялізуюцца на выяўленні падазроных людзей у натоўпе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?