Улады Мінска плануюць у 2010 годзе прапанаваць малому бізнэсу невялікія зямельныя ўчасткі на агульную суму каля 500 млрд рублёў, паведаміў в.а. старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.
"Гарвыканкам павінен у наступным годзе прапанаваць каля 150 участкаў, з улікам 35 участкаў ужо сфармаваных, прадстаўнікам сярэдняга і малога бізнэса", — сказаў Мікалай Ладуцька.
Паводле яго словаў, участкі будуць прапаноўвацца пад невялікія інвестпраекты, рэалізацыя якіх мае быць завершаная не пазней за 2011 год.
0
0
0
0
0
0