Калядным падарункам ад выдаўцоў — Нілу Гілевічу, а ад патрыярха беларускай літаратуры — беларускім чытачам стала кніга «Замова ад страху».

У новай кнізе народны паэт Беларусі сабраў вершы апошніх гадоў. Гэта творы, якія ўжо друкаваліся ў незалежных выданьнях, а таксама творы, якія да кнігі нідзе не былі надрукаваныя. Чытач знойдзе ў кнізе вершы лірычныя і вершы публіцыстычныя.

«Замова ад страху» выйшла ў бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў». Днямі яна паступіць у кнігарні, якія не ўваходзяць у дзяржаўную сетку «Белкніга».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?