Славуты ў мінулым беларускі спартсмен, трохразовы алімпійскі чэмпіён па веславанні на байдарках і каноэ, кіраўнік дэпутацкай групы «Рэспубліка» ў Уладзімір Парфяновіч заявіў, што пасля навагодніх святаў з’язджае працаваць у штабе нацыянальнай расійскай зборнай па веславанні на байдарках і каноэ.

— Сапраўды я буду працаваць у расійскай зборнай па веславанні на байдарках і каноэ, — распавядае Уладзімір Парфяновіч. — Буду адказваць за ўсе нацыянальныя каманды.

— Як паступіла прапанова і калі?

— Запрасілі ў гэтым месяцы. Усё было ўзгоднена, на канферэнцыі Федэрацыі веславання Расіі была прапанавана мая кандыдатура. Ніхто не пярэчыў.

— Умовы задавальняюць?

— Безумоўна. У мяне адкрыты каштарыс, магу ляцець у любы пункт Расіі на любыя спаборніцтвы, каб аказваць дапамогу не толькі нацыянальным камандам, але і спартыўным цэнтрам. У Беларусі ж мне месца не знайшлося. А кавалак хлеба трэба шукаць. Есці ж трэба нешта.

— Праца пастаянна ў раз’ездамі?

— У гэтым яна і будзе заключацца — лётаць ад Уладзівастока да Калінінграда. І ад Амерыкі да Еўропы.

— Атрымліваецца, што — будзеце трэніраваць канкурэнтаў беларускай зборнай?

— У Беларусі застаюцца ўсе мае сябры і ў нацыянальнай камандзе, і ў Федэрацыі … А канкурэнтамі спартсмены становяцца, толькі калі выходзяць на дарожку. Але я ў любы момант магу дапамагчы і нашай зборнай, калі папросяць дапамогі або савета.

— Кантракт ўжо падпісаны?

— Не, ён будзе падпісаны адразу ж пасля святаў. Пакуль яшчэ не ведаю, на які тэрмін, але, думаю, што да Алімпійскіх гульняў буду працаваць дакладна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?