Пра гэта паведаміла прэс‑сакратар ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» (гандлёвая марка life:)) Таісія Пастухова.

Такім чынам, цяпер life:) ўтрымлівае 11‑працэнтную долю беларускага рынку мабільнай сувязі. За год абаненцкая база кампаніі вырасла амаль у пяць разоў.

Таксама life:) ужо перасягнуў планку ў 100 тыс. 3G‑абанентаў. Камерцыйную эксплуатацыю першай у Беларусі 3G‑сеткі аператар пачаў 2 лістапада гэтага года.

***

ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» (гандлёвая марка life:) зарэгістравана 5 лістапада 2004 года. Пасля падпісання кантракта 29 ліпеня 2008 года ўвайшло ў міжнародную групу кампаній Turkcell. Зараз заснавальнікамі кампаніі «БеСТ» выступаюць Turkcell Group (80%) і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі (20%).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
wint / Адказаць
30.12.2009 / 16:04
Можа лепей так: Life падключыў мільённага абанента :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру