Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 30 снежня 2009 г. уводзiць у абарачэнне срэбныя памятныя манеты «Атос», «Арамис», «Портос», «Д’Артаньян» серыi «Тры мушкецёры» намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 г, дыяметрам 38,61 мм.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

На пярэднiм баку манет размешчаны: чатыры фiгуры — Партоса, д’Артаньяна, Атоса i Арамiса, якiя iдуць на фоне парыжскай вулiцы; па краi манет на фоне шырокай стужкi ўверсе ў цэнтры — рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, у верхняй частцы па крузе надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй — намiнал: 20 РУБЛЁЎ, злева ад намiналу — проба сплаву, справа — год выпуску.

На адваротным баку манет «Портос» размешчаны: у цэнтры злева — вобраз Партоса, справа ўверсе — карцiна, на якой адлюстраваны стол з усялякiмi стравамi; у эфесе шпагi — устаўка са штучнага крышталя аранжавага колеру; па краi манет на фоне шырокай стужкi справа ўнiзе — на французскай мове надпiс: PORTHOS (на мове арыгiнала).

На адваротным баку манет «Д’Артаньян» размешчаны: у цэнтры злева — вобраз д’Артаньяна, справа — карцiна з вобразам Канстанцыi; у эфесе шпагi — устаўка са штучнага крышталя чырвонага колеру; па краi манет на фоне шырокай стужкi справа ўнiзе — на французскай мове надпiс: D’ARTAGNAN (на мове арыгiнала).

На адваротным баку манет «Атос» размешчаны: у цэнтры злева — вобраз Атоса, справа — рэльефная выява шчыта з малюнкам на iм замка, двух скрыжаваных шпаг i лiлеi; на заднiм фоне — карцiна, на якой адлюстраваны чатыры канi, якiя скачуць, i тры коннiкi; у эфесе шпагi — устаўка са штучнага крышталя сiняга колеру; па краi манет на фоне шырокай стужкi справа ўнiзе — на французскай мове надпiс: ATHOS (на мове арыгiнала).

На адваротным баку манет «Арамис» размешчаны: у цэнтры злева — вобраз Арамiса, справа — рэльефны вiдарыс стосiка кнiг, на заднiм фоне — карцiна, на якой адлюстравана абацтва; у эфесе шпагi — устаўка са штучнага крышталя блакiтнага колеру; па краi манет на фоне шырокай стужкi справа ўнiзе — на французскай мове надпiс: ARAMIS (на мове арыгiнала).

Манеты адчаканены на манетным двары «Б.Х.Майерс Кунстпрэгенштальт» (Германiя) кожнага наймення: якасцю «пруф» тыражом да 5000 штук, якасцю «анцыркулейтэд» — тыражом да 10000 штук.

Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?