Цана газу для Беларусі ў першым квартале 2010 года складзе каля $168 за тысячу кубаметраў, што на 11% вышэй за сярэднюю цану паставак гэтага года.

«У адпаведнасці з кантрактам, разлічаная па формуле кошт газу для Беларусі ў першым квартале 2010 года складзе каля $168 за тысячу кубаметраў. Сёлета сярэдняя цана паставак газу ў Беларусь была ніжэй на 11% — каля $150», — цытуюцца словы кіраўніка холдынгу Аляксея Мілера.

З‑за адсутнасці экспартнай пошліны цана газу для Беларусі значна менш, чым для іншых пакупнікоў расейскага газу, а загадзя ўзгоднены пераходны перыяд да больш высокіх цэнаў дазваляе адаптавацца беларускай эканоміцы, дадаў Мілер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?