«Мы прасячэм гэтае акно ў Еўропу. Але паверце не для таго, каб я мог пакатацца ў Аўстрыі на лыжах. Я магу ў Казахстане, ва Украіне пакатацца.

У Еўропу ідзе 45% беларускага экспарту, больш за Расію. І мы ў крызіс маем станоўчае сальда ў гандлі з Еўропай. Такі ў мяне інтарэс да Захаду найперш. І без пазіцыі Захаду і МВФ бы нас не падтрымаў. Я разумею, што Еўропа хоча дачакацца выбараў. Ім выгадна мяне пакінуць падвешаным на кручку санкцый. Выгадна вам так, калі ласка. Толькі не размаўляйце з намі, як з дзецьмі.

З усіх 27 краін Еўрасаюзу толькі дзве ўпарцяцца: Галандыя (дэмакратыі ім не хапае!) і Вялікабрытанія. У вас там наркотыкі дазволілі — мы ж не супраць.

Мне тут адзін дыпламат расказваў пра хлопца, якога спецслужбы вывезлі з гораду [лідэра МФ Змітра Дашкевіча], а таксама пра дзяўчынку, што з БДУ выгналі [Таццяна Шапуцька]. Я пачаў разбірацца. Наша апазіцыя — гэта ж вялікі бізнес. «Народная воля», напрыклад, не хавае, што жыве за кошт заходніх грошай».

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас прэс‑канферэнцыі ў Мінску 30 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?