Надта непісьменна cтавяць націскі журналісты некаторых станцый і нават акторы. З гэтай нагоды мовазнаўцу Алесю Каўрусу напісаўся вершык, складзены са словаў з тыповымі памылкамі націску. «Выкладаю крыху завострана, але аб’ектыўна», — піша ён.
    Скуль жа гэта ўзялося?
    «СабралІся», «сабралОся»…
    «ДабралІся» так да слова,
    Што яно крычаць гатова.
    Мо «адбЫлася» дамова
    Весці націску абнову?
      Вось «Культура», вось «Сталіца»:
      То «шпацЫр», а то «сківІца»…
      Ды «палУтара», «каторы» —
      Прамаўляюць ледзь не хорам.
      (Як жа, людзі, вам не сорам!)
      Вы, «Свабода» і «Белсат»,
      Лепш пільнуйце моўны сад.
      Доўга дома не былі —
      Дык не «бАлі», а «балІ»,
      Замест «звЯзаны» — «звязАны»,
      Адно мове болі, раны.
      Блэнды пруць з усіх бакоў,
      Не дасць рады й Бушлякоў.
      А засмучаны чытальнік…
      Той з «гурбЫ» ступіў на «цАлік»,
      Зняў «дзягУ», сеў на «крушнЮ»
      І, здарожаны, прыснуў.
      Потым дома, у «сенцАх»,
      Учуў хлеба смачны пах!
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?