Абложны дождж не перашкодзіў ушанаваньню 96-х угодак Ларысы Геніюш у Зэльве.

Каля царквы, дзе стаіць помнік, інак Мікалай (паэт Зьніч) з Жыровіцкага манастыра чытаў вершы. Над удзельнікамі ў паветры луналі два бел-чырвона-белыя сьцягі. Праўда, мясцовы сьвятар быў незадаволены і меў пэўную рацыю, калі казаў, што «трэба пытаць дазволу», але ж айца Мікалая на ўшанаваньне памяці славутай паэткі і хрысьціянкі блаславіў архімандрыт. Пасьля вырашэньня непаразуменьня група наведала могілкі, дзе пахаваны Ларыса і Янка Геніюшы. На могілках моклі пад бярозкай два міліцыянты.

Наведваньне Зэльвы дзеля ўшанаваньня памяці паэткі даўно стала традыцыяй. У гэтым годзе, нягледзячы на дрэннае надвор’е й адсутнасьць вялікай праграмы, сапраўдныя беларускія патрыёты не абмінулі гэтую невялікую мясьціну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?