30 снежня следчым аддзелам папярэдняга расследавання Першамайскага РУУС Мінска была заведзена справа па ч. 2 арт. 207 КК па факце разбойнага нападу на кватэру ў сталіцы.

Злачынства было ўчынена 29 снежня ў 23.30.

Трое невядомых у масках, на званок якіх адкрыў дзверы 25‑гадовы мінчук, пад пагрозай прадмета, падобнага на пісталет, уварваліся ў кватэру, звязалі яго і 20‑гадовага студэнта, што жыў тут, а таксама 23‑гадовага і 20‑гадовага жыхароў Стоўпцаў, што гасцілі ў кватэры. Злачынцы завалодалі 180 еўра, 150 далярамі ЗША, 1 млн. рублёў, двума сотавымі тэлефонамі і гадзіннікамі ды зніклі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?