Аляксандр Лукашэнка накіраваў з нагоды Каляд і Новага года віншавальныя пасланні вышэйшаму кіраўніцтву Расійскай Федэрацыі, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, а таксама кіраўнікам дзяржаў СНД, Еўропы, Азіі, Афрыкі, Блізкага Усходу і Лацінскай Амерыкі, кіраўнікам міжнародных арганізацый, расійскіх рэгіёнаў, а таксама вядомым палітычным і грамадскім дзеячам і прадстаўнікам дзелавых колаў.

У прыватнасці, у віншаванні на імя прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў: «Перакананы, што ў надыходзячым годзе сумеснымі намаганнямі мы зможам ажыццявіць важныя маштабныя праекты па рэалізацыі патэнцыялу стратэгічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, надаць дадатковы імпульс інтэграцыйным працэсам». Аляксандр Лукашэнка пажадаў свайму расійскаму калегу паспяховага ажыццяўлення намечаных планаў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?