01.01.2010 / 23:32

Ліст з войска ад саслужбоўца Франака Вячоркі з пошты Рэдакцыі 14

Я вельмі ўдзячны Франаку Вячорку за тое, што цяпер напэўна ведаю, за што змагацца.

Колькі можна хваліць наша войска. Тое, што пішуць пра яго ў газетах — поўная хлусня. Я вам апавяду, як цяжка і непрэстыжна служыць у нашых узброеных сілах. Як служыць, калі паўсюль брудная вада, дрэнная ежа, дзедаўшчына. У войску мы аддадзеныя самі сабе. Калі «на гражданцы» мы ведалі што нас ахоўвае міліцыя, дык у войску — гэта мы ахоўваем краіну. А нас абараніць няма каму.

Дзедаўшчына — тэма вельмі балючая, бо закранае не адну часць ці падраздзяленне. Нават на заробак у некалькі дзесяткаў тысяч рублёў так званыя дзяды прымушаюць салдата нешта браць ім у краме. А што салдат хоча што-небудзь сабе купіць, іх не цікавіць. Так павялося ў беларускіх узброеных сілах: без грошай зараз і продыху не будзе. І што некалькі салдатаў, якія не маюць ні розуму, ні салідарнасці, толькі і робяць, што псуюць жыццё і побыт іншым.

Але і гэта не самае цікавае ў арміі. Ёсць жа яшчэ медыцына. Ёсць афіцэры, якія зялёныя прыйшлі з Акадэміі. Там іх нават не вучылі, як звяртацца да салдатаў. Яны стаяць расшпіленыя, рукі ў кішэнях, а шапка нават не на патыліцы — у некаторых яе наагул няма. Вось такія ў нас афіцэры.

Цяжка змяніць сістэму, якая захоўвалася гадамі. Але я лічу, калі мы працягнем змагацца, урэшце гэта ўсё выправіцца.

Я вельмі ўдзячны Франаку Вячорку за тое, што цяпер напэўна ведаю, за што змагацца. Па-першае, пакуль буду служыць, буду змагацца, каб усе нарэшце зразумелі: дзедаўшчына нас праглыне, калі ёй не супрацьстаяць. Па-другое, калі мы не будзем змагацца з тымі, хто цягне нашу краіну ў прорву, мы ніколі не ўбачым яе на вяршыні.

Канешне я мог бы гаварыць пра гэта доўга, але мушу яшчэ бараніць паветраную прастору Беларусі.

Грыша, Мазыр (даслана папяровай поштай)

0
Віталь з Менску / Адказаць
02.01.2010 / 01:48
Сённяшняе беларускае войска - фабрыка ваеннапалонных. У першыя ж дні вайны будзе паўтор савецкага сораму 41-га.
0
Кнехт / Адказаць
02.01.2010 / 13:40
НЕ ЗДАВАЙЦЕСЯ! Тут народ паставілі на мыліцы, іх улада - спрэс на "дзедаўшчыне". Што казаць пра "голыя патыліцы" пад прысягай хвораму мужчыне?... Толькі не здавайцеся турботам, бо чакае вас Радзіма-маці: паўтара гады ўсяго за плотам і ў лясы - Мірона падмяняці! :)
0
Greenpeace.by / Адказаць
02.01.2010 / 15:38
Кнехт, адкуль вы бярэце столькі натхненьня :) Я каторы раз вельмі станоўча здзіўлены вашымі "шэдэўрамі" ;)
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру