На жаль, пісьменнікі змаўчалі.

Падаю ўзор адказу на такое пытанне. Вось што піша ў сваёй кніжцы «Una monarquia protegida por la censuraі» («Манархія пад аховаю цэнзуры», Мадрыд, 2008).

Пасля падзення Мадрыду на судовым працэсе, больш падобным да фарсу, суддзі спыталі старшыню іспанскіх Картэсаў (парламента) Хуліяна Бэсцьера на ягоным судзе 1939 году незадоўга да смерці ў турме Кармона: дзе знаходзіцца золата Іспаніі.

«Золата Іспаніі, — адказаў ён, — валяецца ў прыдарожных канавах, ляжыць на могілках, сядзіць па турмах і ў выгнанні. Вось дзе золата Іспаніі».

Перакладзены на нашу рэчаіснасць і глебу адказ пісьменнікаў дыктатару мусіў бы гучаць прыкладна так:

«Нашы шэдэўры ляжаць у Курапатах і Лошыцы, у парку Чалюскінцаў. Нашы шэдэўры ляжаць у Сібіры, Комі і ў Карэліі. Яны сапрэлі ў засценках КГБ і згарэлі ў двары амерыканкі. Яны змарнелі ад страху дома і ў выгнанні. Вось дзе нашы шэдэўры».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?