Пра гэта заявіла агенцтву «Інтэрфакс» крыніца, блізкая да беларуска-расійскіх нафтавых перамоваў.

У беларускай адміністрацыі лічаць бессэнсоўным удзел Беларусі ў Мытным саюзе з Расіяй і Казахстанам у выпадку захавання расійскіх экспартных мытаў на нафту для Беларусі. Пра гэта заявіла агенцтву «Інтэрфакс» крыніца, блізкая да беларуска-расійскіх нафтавых перамоваў.

«Вывад гандлю нафтай за межы канфігурацыі Мытнага саюза стварае небяспечны прэцэдэнт. За гэтым можа пайсці заданне аналагічным чынам зрабіць з газам, электраэнэргіяй, а, магчыма, і з іншымі, ужо не сыравіннымі, таварамі», — мяркуе прадстаўнік органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі.

Новыя падыходы Расіі да гандлю нафтай з Беларуссю «сур’ёзна падрываюць узгодненую канструкцыю Мытнага саюза», — заявіў беларускі чыноўнік і апеляваў да прэзідэнта Расіі.

«У такім саюзе Беларусь для сябе перспектывы не бачыць. Калі ў каго былі ілюзіі, што можна збудаваць Мытны саюз і Адзіную эканамічную прастору, дзе партнёры па інтэграцыі будуць пастаўленыя ў няроўныя ўмовы, дык пра такія намеры адразу трэ было сказаць, і не трэ было б увесь гэты гарод гарадзіць», — падкрэсліў ён.

Беларускі бок цвердзіць, што дэ-юрэ дзеянне заключанага ў студзені 2007 года пагаднення не абмяжоўваецца 2010-м годам, а ўжываецца бестэрмінова.

Расія паінфармавала Беларусь пра пераход да збірання 100% мытаў на нафту. Мінск адмаўляецца плаціць.

Перамовы вяліся з 10 па 31 снежня. Выйсці на дамоўленасці не ўдалося.

З гэтай мэтай беларускім партнёрам перададзена запрашэнне прыбыць у Маскву ў студзені для перамоў, каб выйсці на падпісанне адпаведных дакументаў.

У паведамленні гаворыцца, што расійскія пастаўшчыкі нафты гарантуюць выкананне сваіх абавязацельстваў па пастаўках у адпаведнасці з дзейнымі кантрактамі «для спажыўцоў у Беларусі і Еўропе».

Мінск дамагаецца бяспошлінных паставак усяго аб'ёму сыравіны.
Экспарт нафтапрадуктаў, вырабленых з расійскай нафты, быў асновай беларускай эканамічнай мадэлі.

Уваход у Мытны саюз з Расіяй практычна перакрэслівае магчымасці эканамічнай і палітычнай інтэграцыі Беларусі з ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?