Дурыкі РНЕ ці правакацыя з мэтай адабраць офіс?

Раніцай 16 жніўня сакратарка ўправы Партыі БНФ, прыйшоўшы на працу, убачыла на дзьвярах офісу прыстасаваньне з сымболікай РНЕ. Па выкліку прыехалі сапэры. Высьветлілася, што гэта муляж выбуховага прыстасаваньня, вельмі падобны да сапраўднай міны заводзкай вытворчасьці – цёмна-зялёны мэталічны кантэйнэр. На ягоным днішчы была намаляваная свастыка-калаварот – эмблема РНЕ. З кантэйнэра высыпаліся РНЕшныя ўлёткі.

Невядомыя таксама выпацкалі чорнай смалой, якой карыстаюцца будаўнікі, дзьверы й шыбы офісу БНФ.

Магчыма, зламысьнікі – калі гэта насамрэч сябры РНЕ – будуць знойдзеныя. Шэсьць гадоў таму супрацоўнікі аддзелу міліцыі Савецкага раёну затрымлівалі дзясяткі сяброў РНЕ, здымалі адбіткі пальцаў і фатаграфавалі іх для картатэкі. Праверыць архівы нескладана.

Але намесьнік стар-шыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч мяркуе, што сёньняшняе здарэньне можа быць усяго толькі правакацыяй з мэтай пазбавіць партыю офісу ў цэнтры гораду.

Глядзі яшчэ:

Фотарэпартаж ад «замінаванай» управы БНФ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?