Прагноз надвор’я на 4 студзеня.

У бліжэйшыя суткі, 4 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Месцамі пройдзе невялікі снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва‑заходні, ноччу слабы, днём ад 4 да 9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад 13 да 20 градусаў марозу, пры праясненнях слупок тэрмометра апусціцца да мінус 23‑25 градусаў. Днём чакаецца 7‑13 градусаў ніжэй за нуль, на паўднёвым усходзе будзе да мінус 17 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?