Па трыумфальным вяртанні з Кубка Шпэнглера, мінскія дынамаўцы ў матчы рэгулярнага чэмпіяната Кантынентальнай хакейнай лігі выйгралі 3 студзеня ў клуба «Сібір». — 2:0 (2:0, 0:0, 0:0). Матч праходзіў у Новасібірску.
Дублем вызначыўся Джэф Плат.
Заходняя канферэнцыя: СКА - 86 пунктаў (40), МВД - 75 (39), Лакаматыў - 74 (40), Дынама Масква - 72 (39), Спартак - 65 (39), Атлант - 65 (38), ЦСКА - 59 (39), 8. Тарпеда - 53 (39),
9. Северсталь - 50 (39), 10. Дынама Рыга - 47 (39), 11. Дынама Мінск - 46 (38), 12. Віцязь - 29 (38).
«Дынама» наступны матч правядзе 5 студзеня ў гасцях з «Амурам»,
7 студзеня матч у гасцях з новакузнецкім «Металургам», 9‑га — з ЦСКА.
У Мінску першы матч пасля гасцявога ваяжу дынамаўцы правядуць 14‑га студзеня.
Гуляць будуць з магнітагорскім «Металургам».