Рэкордна нізкая тэмпература — мінус 31 градус па Цэльсіі — зафіксаваная ў ноч на панядзелак у Беластоку, паведаміла Бюро прагнозаў Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі.

Слупок тэрмометра ў Польшчы гэтай ноччу апусціцца да мінус 30 градусаў. Пры тым, што на Новы год слупок тэрмометра паказваў мінус тры‑пяць градусаў. Як адзначаюць метэаролагі, на Польшчу абрынуліся халодныя масы арктычнага паветра.

У Беластоку раніцай з‑за маразоў не змаглі выехаць на маршруты некалькі гарадскіх аўтобусаў. Мясцовая паліцыя адзначыла на вуліцах горада малую інтэнсіўнасць руху — многія аўтааматары не змаглі завесці свае машыны.

У Гайнаўцы было знойдзена цела 54‑гадовага мужчыны, які замёрз на вуліцы.

Сіноптыкі адзначаюць, што цяперашняя ноч была, верагодней за ўсё, самай халоднай у студзені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?