Ці ні самай папулярнай песняй «Народнай альбому» стала беларуская народная песня савецкіх часоў пра гаротніцу Надзеньку, якую спакусіў афіцэр ды з'ехаў на «Дальны васток». Сідзі-кружэлка «Вясковая лірыка», якую выдала прадусарка Арына Вележ, мае з аднаго боку працягнуць поспех трасянкамоўных песняў савецкіх часоў, а з іншага — адкрыць нязнаныя пласт нашай культуры — вясковыя рэміксы гарадскіх песняў.

Пад сціплай вокладкай хаваюцца вакальныя развагі пра пакуты «Зоечкі» Касмадзям'янскай, лірычнае выкрыццё здрадлівай «гімназісткі, якая потым стала дантысткай, імея ўрачэбны дзіплом», горкая праўда пра парыжскі прытон... І песня «Сэрца, табе не хочацца спакою», сыграная на традыцыйных беларускіх цымбалах.

«Гэта «Жорсткі раманс» па-беларуску, — кажа Арына Вележ. — Такія песні родзяцца, калі нашыя вясковыя бабулі трохі падвеселяцца і сядуць перапяваць пачутыя па радыё або ад прыбышоў шлягеры. Але ж робяць яны тое па-свойму: перарабляючы словы або мелодыю і дадаючы неймаверную сардэчнасць».

На дыску 28 аўтэнтычных, выкананых вясковымі спевакамі і спявачкамі, песняў: рамансы, савецкая лірыка, прыпеўкі-дрындушкі, блатны фальклор, танга і полькі, пачутыя нашым народам і пераапрацаваныя на свой, адметны манер. Ці ж не будзе гэты дыск крэольскіх песень ударам па нацыянальнай культуры? «Гэта паўнапраўны пласт нашай культурнай спадчыны, — адпрэчвае закід Арына. — Трэба пазнаёміцца і з наіўнай творчасцю нашага народу, каб ведаць што такое моц і магія купальскіх песняў».

Вясковая лірыка. Рамансы, дрындушкі. «Новая Музыкальная Компания». 2009 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?