Пажарам знішчана старажытная царква святога Мікалая Цудатворцы ў вёсцы Стары Крыўск Рагачоўскага раёна, паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС.

 фота з сайта globus.tut.by

фота з сайта globus.tut.by

Пад раніцу 5 студзеня мясцовыя жыхары заўважылі дым, што ішоў з храма, і выклікалі пажарных. Ратавальнікі прыехалі аператыўна, але выратаваць ад агню драўляны будынак ужо не ўдалося.

На пажары ніхто не загінуў, яго прычыны высвятляюцца. У МНС адзначылі, што царква была пабудаваная ў 1852 годзе.

У пракуратуры выказваюць здагадку, што гэта быў падпал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?