ПАР. Шлюбныя танцы прэзідэнта

ПАР. Шлюбныя танцы прэзідэнта

Сто лят! Прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі Джэйкаб Зума, ажаніўся ў пяты раз. Зума ўжо двойчы разводзіўся і таму разам вынікае, што на дадзены момант у гэтай краіне ажно тры жанчыны могуць насіць тытул першай лэдзі.

Блізу 2 тысячаў гасцей накіраваліся сёння ў прыватны дом 68-гадовага Джэйкаба Зумы, каб пабачыць ягоную шлюбную цырымонію з 38-гадовай Тубекай Мабгія. Маладыя ажаніліся ў традыцыйным для племені зулу абрадзе. «Наша вяселле — гэта шмат радасці і танцаў, а падчас святкавання рэжуць некалькі жывёлаў у якасці ахвяры і ладзяць вялікую пачостку», — сказаў Майк Зума, брат прэзідэнта.

Палігамія ў Паўднёвай Афрыцы — у межах закону, але гэтая завядзёнка знаходзіць супраціў з боку некаторых медыкаў, якія лічаць, што падобная завядзёнка павялічвае шанцы хапіць СНІД, а ў ПАР працэнт заражаных ці не самы высокі ў свеце. Да таго ж супраць шматжонства выступае маладое пакаленне, якое лічыць, што падобны лад жыцця непрымальны для сучаснага грамадства. Сам спадар прэзідэнт, які мае 19 шлюбных і пазашлюбных дзяцей, так не лічыць. «У шмат каго з палітыкаў ёсць палюбоўніцы і дзеці, якіх тыя палітыкі хаваюць, робячы выгляд, што пільнуюцца манагаміі. Я ж лічу за лепшае быць шчырым. Я люблю ўсіх сваіх жонак і ганаруся ўсімі сваімі дзецьмі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?