Перамовы па ўмовах пастаўкі нафты ў Беларусь ідуць «у дыстанцыйным рэжыме».

Пра гэта паведаміла прэс‑сакратар канцэрна «Белнафтахім» Марына Касцючэнка.

«Гэта значыць, што бакі абменьваюцца неабходнымі дакументамі», — растлумачыла яна.

Прэс‑сакратар падкрэсліла, што «Белнафтахім» не мае ніякіх праблем з пастаўкамі нафты з Расіі. «Нафта як паступала, так і паступае. З учарашняга дня нічога не змянілася. Прадпрыемствы працуюць у звычайным рэжыме», — сказала Касцючэнка.

***

Як паведамлялася раней, Беларусь і Расія так і не змаглі падпісаць пагадненне аб умовах пастаўкі нафты ў запланаваны тэрмін, 30—31 снежня. Расія аб’явіла аб рашэнні пастаўляць нафту ў Беларусь з 1 студзеня 2010 года, уключаючы ў цану 100% стандартнай экспартнай пошліны. У 2009 годзе ў цану ўваходзіла спецпошліна ў памеры 35,6% стандартнай экспартнай пошліны.

У адказ урад Беларусі заявіў пра беспрэцэдэнтны ціск з боку Расіі на перамовах аб пастаўках нафты. Пры гэтым абодва бакі выказалі гатоўнасць працягваць перамовы.

4 студзеня прэм’ер‑міністр Расіі Уладзімір Пуцін даручыў Ігару Сечыну працягнуць перамовы з Мінскам аб умовах пастаўкі і транзіту нафты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?