Савецкае РУУС Мінска праводзіць праверку па факце сур’ёзнага траўмавання мінчука 1 студзеня. У выніку выбуху петарды 35‑гадовы жыхар сталіцы пазбавіўся вока.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, вечарам 1 студзеня кампанія адзначала Новы год у адной з забаўляльных устаноў у Савецкім раёне. Разгар свята яны вырашылі ўпрыгожыць з дапамогай піратэхнікі і ўстанавілі на вуліцы петарды. Як вынікае з матэрыялаў першапачатковай праверкі, у гэтым удзельнічаў і сам пацярпелы.

З траўматычным пашкоджаннем левага вока мужчына быў дастаўлены ў бальніцу. Пасля аперацыі дактары вынеслі дыягназ: кантузія 4‑й ступені, размазджэранне вочнага яблыка, тэрмічны апёк кан’юнктывы, апёкі скуры павек 1‑2 ступені, гематома павекаў левага вока.

На дадзены момант стаіць пытанне аб прысваенні групы інваліднасці, бо пацярпелы пазбавіўся 50% зроку.

Усяго з траўмамі вачэй у выніку выкарыстання піратэхнікі ў Мінску ў навагоднія святы былі шпіталізаваныя тры чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?