Ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу адмоўлена ў задавальненні хадайніцтва аб спыненні крымінальнай справы. Пра гэта паведаміў адвакат Аўтуховіча Павел Сапелка.

Адвакат адзначыў, што адразу ж пасля азнаямлення з матэрыяламі справы ён падаў хадайніцтва следчаму аб спыненні крымінальнай справы ў дачыненні да Аўтуховіча. «І амаль адразу ж у задавальненні хадайніцтва было адмоўлена», — сказаў Сапелка.

Адвакат не ведае, на якім этапе знаходзіцца справа яго падабароннага.

«Я не ведаю, дзе яна знаходзіцца, ці перададзена яна ў пракуратуру. Пакуль ніякіх афіцыйных папер на гэты конт я не атрымліваў», — адзначыў Сапелка.

***

Ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманы 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім было прад’яўлена абвінавачанне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса. 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асобаў» была распачата справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13). Абвінавачанне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта Асіпенку і Аўтуховічу было прад’яўлена 20 лістапада.

8 жніўня Лявонава вызвалілі з мінскага следчага ізалятара, а 24 верасня з яго былі знятыя ўсе абвінавачанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?