Пракуратура Фрунзенскага раёна Мінска завяршыла следства па справе кінарэжысёра Аляксея Туровіча.

Найбліжэйшым часам яна будзе накіраваная ў суд.

Аляксею Туровічу прад’яўлена абвінавачванне ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 167 Крымінальнага кодэкса (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да заведама непаўналетняга), арт. 168 КК (палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту) і ч. 1 арт. 169 КК (распусныя дзеянні ў дачыненні да асобы, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту).

Па справе ў якасці пацярпелых праходзяць шэсць хлопчыкаў.

Крымінальная справа ў дачыненні да Аляксея Туровіча была распачатая 4 лістапада 2009 года.

Устаноўлена, што распусныя дзеянні ў дачыненні да хлопчыкаў ён учыняў з лютага 2007 года па красавік 2009 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?