Пакатацца на санках і санях, пакоўзацца на каньках вакол ялінкі, пасмажыць шашлыкі, пагрэцца ля сапраўднай печы — гэта і шмат чаго іншага прапануюць беларускія аграсядзібы на зімовыя святы.

«Ля Свяцка»

Стравы беларускай, польскай і літоўскай кухні. У доме ёсць усе зручнасці. Тым, хто жыве не хлебам адзіным — за якую сотню метраў ад сядзібы знаходзіцца палац Валовічаў XVIII ст.

Гродзенскі раён, Крулеўшчына, 7

Т.: (44) 772-15-83

e-mail: [email protected]

Рыгор Яроменка

***

«Зарачанскiя Янiны»

Для гасцей — двухпавярховы дом з жылымі пакоямі, кухняй, душам, саунай, прыбіральняй і залай з тэлевізарам. Гаспадары пачастуюць мачанкай, бабкай ды іншымі стравамі нацыянальнай кухні. У мастацкай майстэрні кожны ахвочы можа паспрабаваць свае здольнасці.

Мінская вобласць,

Стаўбцоўскі раён, в. Зарэчча, вул. Цэнтральная, д.105.

Т.: (29) 643-43-02; (29) 566-43-02

Паваротны Аляксандр

***

«Родны кут»

Юліі і Юрыя Бука прапануюць беларускамоўным ліентм зніжкі.

Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, в.Валодзькава

Т.: (02156) 3-63-57; (29) 109-51-89

Юлія Бука

***

«Родны кут»

Тут ёсць печ з ляжанкай, камін, лазня. Гасцям прапануецца сялянская ежа.

Мінскі раён, в.Валоўшчына, зав.Лясны, 2

Т.: (29) 641-47-62

Уладзімір Судас

***

«Верагі»

чакаюць аматараў вясковага адпачынку пасля 7 студзеня.

Мінская вобласць, Лагойскі раён, в.Верагі

Т.: (29) 656-41-34, (29) 274-76-83

Анатоль

***

«Гасцінны двор»

на Быхаўшчыне спецыялізуецца на паляванні. Аднак і для аматараў больш мірнага адпачынку можа шмат чаго прапанаваць: пакатацца на санках і санях, пакоўзацца на каньках вакол ялінкі (каток акурат пачалі заліваць), а то і ў хакей згуляць, паперацягваць канат і на лыжах прабегчыся. У ваколіцах вёскі аднаўляецца жаночы кляштар XVIII ст., дзе знаходзіцца Баркалабаўская цудатворная ікона Божай Маці.

Магілёўская вобласць, Быхаўскі раён, в. Залахвенне, вул.Цэнтральная, 29

Т.: (44) 773-31-37, (29) 740-26-26, (02231) 3-23-05

Міхаіл Дудзікаў

***

«Трабуцішкі»

Тут гасцей пакатаюць на санях, папараць у лазні, пачастуюць нацыянальнымі стравамі, пакажуць кузьню. Ёсць што паглядзець у ваколіцах — Лынтупскі і Камайскі касцёлы, панскія сядзібы ў Паставах, Лынтупах, Камарове, старажытныя млыны і дзоты Першай сусветнай, сядзіба вядомага беларускага мастака Альфрэда Ромера.

Віцебская вобласць, Пастаўскi раён, в.Трабуцішкі

Т.: (29) 668-02-77, (29) 553-29-88, (02155) 4-44-32

e-mail: [email protected]

Юры Фурс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?