У навагоднюю ноч ва ўзросце 37 гадоў памерла амерыканская спявачка Лхаса дэ Села. Прычына смерці — рак малочнай залозы.

Лхаса нарадзілася ў ЗША. Яе бацька — мексіканец, маці — амерыканка з ліванскімі каранямі. Ва ўзросце трынаццаці гадоў дзяўчынка пачала спяваць у грэчаскай кавярні ў Сан-Францыска. У 1991 годзе яна пазнаёмілася з джазавым гітарыстам Івам Дэразье. Тады ў Лхасы з’явілася ідэя запісаць дыск, заснаваны на матэрыялы мексіканскіх народных песень. Але праца была скончана толькі ў 1997 годзе. Альбом называўся «La Llorona», па імені аднаго з персанажаў міфалагічных ацтэкаў. Кружэлка прынесла маладой спявачцы папулярнасць. Яе палюбілі за голас, які заварожвае слухача. Затым былі яшчэ альбом «The living road» і дыск без назвы. Крытыкі параўноўвалі творчасць Лхасы з песнямі Сезарыі Эворы.

Апошнія два гады Лхаса правяла ў штодзённай барацьбе з хваробай. З-за гэтага ёй прышлося адкласці і вялікі тур увосень 2009 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?