У 2010 годзе адрасную сацыяльную дапамогу ў Беларусі атрымаюць прыкладна 300 тыс. чалавек,

паведаміла на прэс‑канферэнцыі 5 студзеня намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва. На гэтыя мэты будзе выдзелена 97 млрд. рублёў.

Усяго з 2001 года атрымальнікамі дзяржаўнай адраснай дапамогі сталі больш за 950 тыс. чалавек. У асноўным гэта шматдзетныя і няпоўныя сем’і. За гэты перыяд сума дапамогі склала амаль 100 млрд. рублёў. За 9 месяцаў 2009 года атрымальнікамі адраснай дапамогі сталі 155 тыс. чалавек на агульную суму 30 млрд. рублёў. Мяркуецца, што ў 2009 годзе колькасць атрымальнікаў адраснай сацыяльнай дапамогі складзе амаль 200 тыс. чалавек. На яе выплату накіравана прыкладна 40 млрд. рублёў.

Каралёва нагадала, што ў снежні 2009 года быў прыняты ўказ № 458, які ўдасканаліў механізм аказання адраснай сацыяльнай дапамогі. Так, для атрымання аднаразовай сацдапамогі павышаны крытэрый патрэбнасці да 150% бюджэту пражытачнага мінімуму. Перыяд аказання штомесячнай дапамогі павялічаны з трох да шасці месяцаў. Уведзены новы від дапамогі — сацыяльная дапамога на тэхнічныя сродкі рэабілітацыі. Акрамя гэтага, у адзіную сістэму аб’яднаны безнаяўныя жыллёвыя субсідыі і сацдапамога.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?