Снежныя барсы, якія жывуць у Талінскім заапарку, звыклыя да халаднаватага надвор’я ў гарах і ды снега пад лапамі. Цяперашняя зіма з яе рэкорднымі снегападамі цалкам можа нагадаць хатнюю абстаноўку.

Дырэктар заапарка Маці Каал адкідае засцярогі, што рэкорднае снежнае покрыва можа адмоўна паўздзейнічаць на іншых жывёл, больш звыклых да цёплага клімата.

«Мы штучна ствараем для іх неабходныя ўмовы, — растлумачыў Каал. — Прыбіраем снег там, дзе яго трэба прыбіраць, а там, дзе жывёлам снег падабаецца, пакідаем».

Праўда, снег трэба цяпер прыбіраць круглыя суткі. Затое заапарк казачна прыгожы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?