07.01.2010 / 13:19

Легенды і казкі народаў ЕўрАзЭС

Сяджу ў майтках і жоўтай прадранай на пузе майцы ля кампа. Завітаў на сайт Нацбанку, афігеў: «Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 30 снежня 2009 г. уводзіць у абарачэнне памятныя манеты «Пакацігарошак. Легенды і казкі народаў краін ЕўрАзЭС». Так і паўстае перад вачыма ідылічная карцінка з недалёкае будучыні: маладая арыйская мама перад сном расказвае дзіцёнку старажытныя народныя еўразэсскія казкі пра тое, як цыган нафту здабываў ці як каралевіча паслалі па маладзільныя яблыкі газ у трыдзесятае царства.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру