Часопіс International Living склаў Індэкс якасці жыцця. Яго ўзначальвае Францыя, паведамляе расійская «Комсомольская правда». За ёй ідуць Аўстралія, Швейцарыя, Нямеччына і Новая Зеландыя. Злучаныя Штаты Амерыкі займаюць 7-е месца.

Самае высокае месца сярод краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы займае Літва. Яна ўвайшла ў лік 25 дзяржаваў, у якіх лепш за ўсё жыць, і абагнала ў рэйтынгу нават Вялікабрытанію, Грэцыю і Швецыю.

Польшча размясцілася на 35-м месцы, Латвія — на 40-м, Беларусь — на 109-м, Расія — на 111-м.

Паводле матэрыялаў даследавання, горш усяго жывецца ў Самалі, Йемене, Судане, Чадзе, Афганістане і Сьера-Леонэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?