Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына спадзяецца на актывізацыю дзейнасці палітычных партый падчас мясцовых выбараў.

«Спадзяюся, палітычныя партыі актывізуюцца, калі, вядома, змогуць знайсці сапраўды рэальных прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах. На жаль, мінулыя выбары паказалі, што амаль палова палітычных партый нават не змаглі прайсці працэс рэгістрацыі сваіх прэтэндэнтаў кандыдатамі», — сказала Ярмошына.

Старшыня Цэнтрвыбаркама падкрэсліла, што «палітычныя партыі ствараюцца для ўдзелу ў выбарах, уся іх астатняя дзейнасць не мае значэння».
«Калі ў партыі ёсць кандыдаты, якія змогуць узяць удзел у выбарах, то гэта будзе добра. Тым больш што папраўкі ў выбарчае заканадаўства зрабілі партыям значныя паслабленні ў плане вылучэння кандыдатаў», — сказала яна.
Ярмошына таксама зазначыла, што дастойныя кандыдаты ад апазіцыі змогуць увайсці ў склад выбарчых камісій. «Але я не думаю, што іх будзе шмат. Няхай апазіцыя знойдзе дастатковую колькасць кандыдатаў у дэпутаты, каб больш‑менш раўнамерна быць прадстаўленай па ўсёй краіне, а не толькі ў Мінску і Мінскім раёне.
Калі вылучаць дастойных людзей, якія здольныя ўзяць удзел у выбарчай кампаніі, маюць вопыт у арганізацыі выбараў, — чаму не? Праблема яшчэ і ў персаналіях. Яны прыходзяць у Цэнтральную камісію і з парога пачынаюць скандаліць. Каму хочацца з такімі няўжыўчывымі людзьмі працаваць у калектыве? Праблема ў манеры паводзінаў, уменні сябе паводзіць, ладзіць з людзьмі. Гэта ўсё мае істотнае значэнне пры фарміраванні выбарчых камісій», — сказала яна.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?