Вёскай Жажэлка, што ў Мінскім раёне, па традыцыі прайшлі калядоўшчыкі.
У кожным рэгіёне Беларусі калядаваць прынята па-рознаму, аднак усюды Каляда прыносіць у хату багаты ўраджай, сямейнае шчасце і добры настрой на ўвесь год. У Жажэлцы калядаваць пайшлі настаўнікі школы, жывёлаводы, школьнікі. І накалядавалі багата пачастункаў. А каб у хаце далі болей гасцінцаў, жажэлкаўцы не толькі спелі калядныя песні, а і паказалі добра падрыхтаваныя калядныя забавы.