На гэтым тыдні ў Беларусі пачалася імунізацыя супраць грыпу A/H1N1 расійскай вакцынай «Інфлювір». Прышчэпліваюцца дзве катэгорыі грамадзян: медыцынскія работнікі і асобы, якія забяспечваюць бесперабойнае функцыянаванне жыццёва важных сістэм (МНС, транспарт, ЖКГ і інш.).

Як адзначыла загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірына Глінская,

у гэты момант рэгістрацыю праходзіць іншая вакцына супраць пандэмічнага грыпу. «Пасля яе рэгістрацыі можа ісці размова аб імунізацыі іншых катэгорый грамадзян за кошт уласных сродкаў і за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў», — адзначыла спецыяліст.

Канкрэтныя тэрміны пастаўкі новай вакцыны ў Беларусь назваць цяжка, але мяркуецца, што яна паступіць у краіну не раней за сярэдзіну студзеня.

Што да «Інфлювіру», то, паводле слоў Глінскай, уласнага вопыту выкарыстання вакцыны ў краіне няма, аднак «ён ёсць у расійскіх калег, і, паводле іх звестак, у снежні гэтай вакцынай двухразова было прышчэплена 55 тысяч расіян і каля 150 чалавек пакуль прышчапіліся аднаразова». «Інфармацыі аб незвычайных рэакцыях на вакцыну не паступала», — адзначыла медык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?