Фота з lib.aldebaran.ru
У Маскве на 71-м годзе жыцця памёр пісьменнік-казачнік, у прыватнасці, аўтар казкі «Вожык у тумане» Сяргей Казлоў.
Апроч казкі «Вожык у тумане», паводле якой Юры Нарштейн зняў свой самы знакаміты мультфільм, Сяргей Казлоў напісаў таксама ўсе гісторыі пра Ільвянятка і Чарапаху, якія спявалі ім жа складзеную песню «Я на сонейку ляжу», быў аўтарам сцэнараў для мультфільмаў «Трям! Здравствуйте»,«Зімовая казка»,« Восеньскія караблі», апублікаваў некалькі кніг казак.
Смерць наступіла ў выніку запалення лёгкіх.
Да таго, як стаць прафесійным пісьменнікам, Сяргей Казлоў быў рабочым друкарні, настаўнікам спеваў, качагарам на цягніку, а таксама ездзіў у геалагічныя экспедыцыі, а таксама вадзіў экскурсіі ў пушкінскім музеі-запаведніку Міхайлаўскае.