Кандыдат апазіцыйнай Сацыял-дэмакратычнай партыі Іва Ёсіпавіч лідзіруе ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў, што прайшлі ў Харватыі ў нядзелю.

Згодна з экзіт-поламі, Ёсіпавіч набраў 64,6% галасоў, яго супернік Мілан Бандзіч (мэр Заграба) – 35,4%.

Афіцыйныя вынікі выбараў чакаюцца позна вечарам нядзелі.

Новаму прэзідэнту Харватыі перадаецца ў спадчыну дваістая спадчына. З аднаго боку ён прывядзе краіну ў Еўрасаюз – тое, што не ўдалося Сціпэ Месічу,

з іншага давядзецца пераадольваць эканамічны крызіс ды даваць рады эканамічнаму доўгу, які дасягнуў 44 млрд еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0