7—10 студзеня ў Беларусі зарэгістравана 47 дарожна‑транспартных здарэнняў з пацярпелымі, у якіх сем чалавек загінулі і 58 — атрымалі траўмы.

Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС.

Сярод загінулых — адно дзіця, сярод траўмаваных — чатыры.

Па віне п’яных кіроўцаў адбыліся дзве дарожныя аварыі, у якіх пацярпелі людзі.

7 студзеня 19‑гадовы кіроўца, кіруючы аўтамабілем «Додж Караван», рухаючыся па дарозе Мінск — Віцебск, няправільна выбраў хуткасць руху, не ўлічыў дарожныя і метэаралагічныя ўмовы. Машыну занесла і выкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з «Сітраенам С5». У выніку 35‑гадовая пасажырка «Доджа» грамадзянка Расіі з траўмамі была дастаўлена ў бальніцу, дзе ў прыёмным аддзяленні памерла. 38‑гадовая пасажырка гэтага ж аўтамабіля атрымала цялесныя пашкоджанні.

8 студзеня 45‑гадовы кіроўца «Сітраена», рухаючыся па аўтадарозе Віцебск — Гомель — мяжа Украіны, на 171‑м км не справіўся з кіраваннем, у выніку аўтамабіль выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з»Аўдзі». Трохгадовы сын кіроўцы «Аўдзі» памёр на месцы здарэння, яго 6‑цігадовы сын і сам кіроўца дастаўленыя ў бальніцу.

У ДТЗ 9 студзеня ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці раненні атрымалі сем чалавек.

Блізу вёскі Вараб’ёва адбылося лабавое сутыкненне «Міцубісі» і «Жыгулёў». Сярод траўмаваных — двухгадовы хлопчык і 20‑гадовы студэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?