Прадстаўнікі Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі не паедуць назіральнікамі на прэзідэнцкія выбары ва Ўкраіну, паведаміў сакратар ЦВК Беларусі Мікалай Лазавік.

Паводле яго словаў, украінскі ЦВК не запрасіў калегаў з Беларусі. За выбарамі прэзідэнта Ўкраіны будуць назіраць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія паедуць у складзе дэлегацыі назіральнікаў ад СНД.

Для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў ва Ўкраіну паедзе таксама група назіральнікаў ад беларускіх праваабаронцаў у складзе 50 чалавек. Ладзіць групу назіральнікаў і ЕГУ, ад якога паедзе каля 20 чалавек.

Прэзідэнцкія выбары ва Украіне пройдуць 17 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?