Лёгкім дотыкам рукі Інтэграл пераўтвараецца...

Лёгкім дотыкам рукі Інтэграл пераўтвараецца...

Этыкетка «Інтэграла» імгненна пераўтварае імпартныя маніторы ў айчынныя. Прычым даражэйшыя на $55.

Імпартазамяшчальны скандал разгарэўся пасля таго, як супрацоўнікі адной з мінскіх фірм выявілі, што на купленых маніторах «Інтэграл» быў абаронны экран іншай кампаніі, тайваньскай Acer.

Калі ж з корпуса манітора адклеілі ўсе надпісы «INTEGRAL», сумневаў не засталося. Пад кожным фірмовым знакам мінскага завода стаяў надпіс «ACER»…

Супрацоўнікі «Інтэграла» не бачаць у сваіх дзеяннях нічога злачыннага. У інтэрв’ю парталу tut.by прадстаўнік завода растлумачыў: «Інтэграл» не выпускае складнікаў для манітораў, таму купляе іх там, дзе больш выгадна па цане і якасці. Такім самым чынам праца вядзецца з Philips і іншымі вытворцамі.

Наклейка за $55

Паколькі дзяржаўныя арганізацыі абавязаныя купляць тэхніку выключна беларускай вытворчасці, прадукцыя «Інтэграла» разыходзіцца на ўра.
Праблема ў цане. «Псеўдаінтэгральны» манітор каштуе больш за 600 тысяч рублёў. А такі самы арыгінальны манітор Acer V193HQDb, без налепак «Інтэграла», можна набыць у беларускіх інтэрнэт‑крамах за 450 тысяч рублёў.
Такім чынам, мінскі завод ацэньвае наклейванне пары сваіх этыкетак і ўпакоўку ў фірмовую каробку ў 150 тысяч рублёў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?