Як расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у 2008 годзе было зарэгістравана больш за 1 тыс. такіх выпадкаў.

Сярод абласцей лідзіруе Гродзенская вобласць. Тут зафіксавана 295 выпадкаў. У параўнанні з 2008‑м годам у гэтай вобласці адзначаны рост амаль у 2 разы. Другое месца займае Міншчына — 199 выпадкаў шаленства сярод жывёл, або амаль у паўтара раза больш, чым за папярэдні год. У іншых абласцях адзначана зніжэнне.

Паводле слоў спецыялістаў цэнтра, часцей за ўсё на шаленства ў 2009 годзе хварэлі лісы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?