Спроба крадзяжу каўбасы прадухілена на мінскім мясакамбінаце.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, арганізаваў крадзеж 20‑гадовы грузчык прадпрыемства, якому ўдалося ў прыбіральні на тэрыторыі камбіната схаваць 30 батонаў каўбасы на 400 тыс. рублёў. Зразумеўшы, што самому выкрадзенае не вынесці, ён папрасіў яшчэ двух чалавек. Тыя трапілі на прадпрыемства цераз агароджу, а вось вынесці прадукцыю чамусьці вырашылі цераз прахадную, разам з грузчыкам.

Работнік камбіната першым паспрабаваў прайсці прахадную.

Пры спробе затрымання малады чалавек кінуўся бегчы, губляючы схаваную пад адзеннем каўбасу, і яму ўдалося ўцячы. Яго хаўруснікі таксама спрабавалі вынесці каўбасу пад адзеннем.

У Кастрычніцкім РУУС у дачыненні да затрыманых распачата справа на падставе ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж). Выкрадальнікам каўбасы пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?