Падатковая служба прымусіла афіцыйна беспрацоўную жыхарку Катавіцаў выплаціць падаткі памерам 2,3 млн злотых ($820 тыс.).
Прыбытак жанчыны ад заняткаў прастытуцыяй ацэньваецца ў 13,7 млн злотых (4,86 млн даляраў).
Кабета заявіла, што ў яе былі вельмі шчодрыя кліенты. Так, адзін з іх заплаціў ёй больш за 5 млн злотых у перыяд з 1997 па 2002 год.