Нямецкая пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2009 год Герта Мюлер запатрабавала ад уладаў ФРГ правесці расследаванне ў адносінах да яе калегі-даносчыка, які шпіёніў за ёй яшчэ ў часы, калі Мюлер жыла ў камуністычнай Румыніі.

Як раней паведамлялі нямецкія СМІ, гаворка ідзе пра журналіста і паэта Франца Томаса Шляйхе, які цяпер пражывае ў Германіі.

Паводле журналістаў тэлеканала ARD, Мюлер патрапіла ў поле зроку румынскай службы дзяржбяспекі Securitate пасля таго, як Шляйх данёс на яе. Ён паведаміў органам, што ў першай кнізе пісьменніцы «Нізіны» заўважныя «антыдзяржаўныя настроі».

Сам Шляйх, які эміграваў у Заходнюю Германію ў пачатку 1980-х, каб, па яго словах, выратавацца ад пераследу рэжымам Чаушэску, адмовіўся адказваць на абвінавачванні ў шпіянажы і даносе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?