У Беларусі адбыўся першы паказ фільма 3D. Гэта быў ужо ўсім вядомы «Аватар», які дэманстраваўся ў адноўленым і пераабсталяваным мінскім кінатэатры «Кіеў».

Чэргі за квіткамі ля кінатэатру з’явіліся адразу пасля паступлення іх у касы. Нават за 15 хвілін да пачатку фільма, а 8-ай гадзіне вечара на неслабым марозе перад касамі кінатэатра віраваў натоўп.

Падобны ажыятаж назіраўся ў Мінску толькі перад гульнямі БАТЭ ў еўрапейскіх топавых турнірах, калі за квіткамі на стадыён таксама ўтвараліся вялікія чэргі.

Цікавасць да прэм’еры зразумелая. Калі на Захадзе 3D кінатэатры ўжо сталі звычайнай з’явай, то ў нас адкрыўся першы. Шмат хто сцвярджае, што прыход новых тэхналогій ў мастацтва кіно зробіць чарговую рэвалюцыю. Падобную той, якую зрабілі з’яўленне гуку і колеру.

Існуюць таксама і схаваныя недахопы, якія не афішуюцца. Амерыканскія афтальмолагі ўжо даўно заўважылі, што для некаторых людзей паход у 3D кінатэатр скончыцца толькі галаўным болем – іх мозг проста адмовіцца ўспрымаць такі фільм. А як могуць паўплываць новыя кінатэатры на здароўе людзей у перспектыве застаецца толькі здагадвацца.

Зрэшты, наўрад ці нехта адмовіцца ад новых тэхналогій. Як некалі сотавая сувязь, гэта вельмі прыбытковая справа. Квіткі ў «Кіеў» каштуюць у два разы больш, чым ў звычайны кінатэатр, а яго расклад распісаны да лета. Негледзячы на вельмі невялікую колькасць стужак, якія будуць там дэманстравацца, без гледачоў ён не застанецца. Новае і незвычайнае заўсёды прыцягвае.

Першы сеанс у «Кіеве»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?